Юнакам урачыста ўручылі позвы

0
422

Напрыканцы мінулага тыдня ў кінатэатры “Беларусь” адбыўся Дзень прызыўніка. Ва ўрачыстай абстаноўцы больш за два дзясяткі нашых маладых землякоў атрымалі позвы аб прызыве на тэрміновую ваенную службу.

Юнакам урачыста ўручылі позвыЮнакам, якія ў вясновы прызыў гэтага года папоўняць рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў, урачыста ўручылі позвы.

Пажадаць ім цікавай і добрасумленнай службы прыйшлі ваенны камісар падпалкоўнік Аляксандр Адамоўскі, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Жукавец, ветэран баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, член раённых арганізацый Беларускага саюза афіцэраў і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, маёр у адстаўцы Аляксандр Сацура.

Ад імя моладзі будучых навабранцаў з гэтай важнай падзеяй у іх жыцці павіншавала першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Дар’я Туравец, прапанаваўшы прысутным на сустрэчы старшакласнікам гарадскіх школ у перыяд будучай уступнай кампаніі звярнуць увагу на атрыманне ваенных спецыяльнасцяў.

Ваенны камісар Аляксандр Адамоўскі ў час выступлення адзначыў, што нашы землякі заўсёды служаць годна, на добрым рахунку ў камандзіраў, часта заахвочваюцца за выдатную службу і самі хлопцы, і іх бацькі. Таму спадзяецца, што і цяперашні прызыў праявіць сябе толькі з лепшага боку. “Петрыкаўшчына будзе чакаць вас – вяртайцеся на малую радзіму пасля службы”, – сказаў Аляксандр Рыгоравіч.

Прызыўная кампанія ў самым разгары, праз некалькі дзён першыя каманды прызыўнікоў адправяцца ў войскі. Мерапрыемства было аздоблена творчымі нумарамі ад мясцовых артыстаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о