Быць піянерам заўсёды будзь гатовы!

0
720

 Раённае піянерскае свята сабрала сёння дзяцей з усіх куткоў нашай малой Радзімы.

Традыцыйнае мерапрыемства арганізавалі ў Дзень піянерскага сяброўства, які ў Беларусі адзначаецца 19 мая. Свята для больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак прайшло на базе Другой гарадской школы.

Па выніках удзелу ў акцыях і конкурсах за год на мерапрыемстве ўзнагародзілі лепшыя піянерскія дружыны Петрыкаўшчыны

Па выніках работы за навучальны год дружынам Капаткевічскай СШ і Гімназіі г. Петрыкава былі ўручаны пераходзячыя вымпелы

Ва ўрачыстай абстаноўцы хлопчыкі і дзяўчынкі гарадскіх устаноў адукацыі папоўнілі рады БРПА, а старэйшыя хлопцы развіталіся з піянерскімі гальштукамі і ўступілі ў БРСМ.

У рамках мерапрыемства члены раённага Савета старшакласнікаў узнагароджаны падзякамі і дыпломамі прызёраў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные