На Петрыкаўшчыне адбылася знамянальная падзея: вадзіцель на адвозцы збожжа сельскагаспадарчага прадпрыемства БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” Сяргей Мацэгуда першым у раёне адвёз больш за 1000 тон збожжа.
Гаворачы пра настрой аграрыяў Петрыкаўшчыны, можна адзначыць, што людзі разумеюць: важная кожная пагодлівая хвіліна. Камбайнеры яшчэ спаборнічаюць за першую тысячу, а вось вадзіцелю на адвозцы збожжа новага ўраджаю запаветны паказчык ужо скарыўся. Гэта дасягненне стала магчымым дзякуючы штодзённай карпатлівай працы. З самага ранку і да позняга вечара Сяргей Уладзіміравіч знаходзіцца за рулём МАЗа, забяспечваючы бесперабойную дастаўку збожжа ад камбайнаў да зернесушыльных комплексаў.
Ушанаванне героя жніва прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы на працоўным месцы, каб адразу пасля віншаванняў вярнуцца да важнай справы. Павіншаваць перадавіка прыехалі кіраўніцтва гаспадаркі і прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі. Вадзіцель-тысячнік атрымаў грашовыя прэміі ад галіновага прафсаюза. Аднак галоўным сімвалам яго працоўнага трыумфу стаў памятны вымпел «Пераможца спаборніцтва-2026», які цяпер упрыгожвае кабіну МАЗа, нагадваючы аб дасягнутай вяршыні.
– Пра тое, што першым у раёне перавязу тысячу тон, не думаў, але стараўся, – дзеліцца Сяргей Уладзіміравіч.
Варта адзначыць, што вадзіцель-тысячнік – прафесіянал з вопытам. Ён працуе ў аграрнай галіне ўжо больш за 10 гадоў, і за гэты час дасканала вывучыў сваю справу.

Цікавы той факт, што сам герой з’яўляецца жыхаром Петрыкава, але працуе ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве, якое знаходзіцца не ў межах горада. Аграрыі з поўнай аддачай адносіцца да сваіх абавязкаў ужо трэці год запар у гэтай гаспадарцы.
І штогод Сяргей Мацэгуда становіцца лідарам на адвозцы зерневых.
Сам герой артыкула сціпла прымае віншаванні і не збіраецца спыняцца на дасягнутым.
Наперадзе яшчэ шмат працы, і галоўная мэта – сабраць ураджай без страт, уносячы свой уклад у харчовую бяспеку краіны.
Мы жадаем нашым аграрыям багатага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і новых працоўных перамог!
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.







Оставить комментарий