З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыус Тамара Мікалаеўна Голік 3 красавіка правядзе выязны прыём у вёсцы Галубіца, 11 красавіка – у аграгарадку Конкавічы, а 25 красавіка – у аграгарадку Колкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-(02350)-5-56-83.
Натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 12 красавіка выедзе ў аграгарадок Бабунічы, 17 красавіка натарыус будзе працаваць у аграгарадку Камаровічы, а 26 красавіка – у аграгарадку Навасёлкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-(02350)-2-10-38.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты Петрыкаўскага раёна для прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак.
Натарыус вядзе прыём у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий