Маладое пакаленне – за бяспеку!

0
169

Юныя агняборцы паказалі сябе на занальным этапе злёту юных выратавальнікаў-пажарных.

Петрыкаўшчына стала цэнтрам прыцягнення для самых адважных школьнікаў Палескага рэгіёна. На базе гімназіі горада Петрыкава сабраліся самыя энергічныя, смелыя і спартыўныя рабяты, якіх чакалі не простыя выпрабаванні. У конкурсе прынялі ўдзел каманды-пераможцы Мазырскага, Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Ельскага, Нараўлянскага і Лельчыцкага раёнаў.

Галоўным выпрабаваннем для многіх стала баявое разгортванне. Тут секунды вырашалі ўсё: удзельнікам трэба было пракласці рукаўную лінію, падключыць абсталяванне і паразіць ўмоўную цэль. Суддзі строга ацэньвалі не толькі хуткасць, але і захаванне тэхнікі бяспекі.

Наступным, не менш важным этапам стала першая дапамога. Юныя выратавальнікі дэманстравалі навыкі правядзення рэанімацыі, спынялі крывацёкі і транспартавалі пацярпелых, прымяняючы веды асноў медыцыны. У палявых умовах каманды паказалі высокі клас на этапе ўстаноўкі палаткі – тут патрабавалася зладжанасць і турыстычны спрыт. Без увагі не засталася і дысцыпліна. На аглядзе строю і песні атрады выратавальнікаў чаканілі крок, паказваючы выпраўку і дакладнае выкананне каманд.

А вось на стральбе ўдзельнікі змаглі праявіць трапнасць і стрыманасць, што з’яўляецца важнай якасцю для будучага абаронцы. Акрамя фізічнай і тактычнай падрыхтоўкі, удзельнікі злёту раскрылі свае таленты ў творчым конкурсе. Гледачы ўбачылі тэатралізаваныя мініяцюры, агітбрыгады і песні на тэму пажарнай бяспекі, нагадваючы ўсім пра кошт бестурботнага абыходжання з агнём.

Па выніках спаборніцтваў суддзі вызначылі тройку лідараў, якая паказала лепшыя вынікі на працягу ўсяго конкурсу. На трэцім месцы размясцілася каманда Мазырскага раёна. Другое месца заваявала каманда Петрыкаўскага раёна. А пераможцам занальнага этапа злёту юных выратавальнікаў-пажарных стала каманда Жыткавіцкага раёна. Пераможца прадставіць свой рэгіён на абласным этапе. Асобнай узнагародай “За волю да перамогі” ганараваны каманды Нараўлянскага, Ельскага і Лельчыцкага раёнаў.

Віншуем усіх удзельнікаў злёту і жадаем заўсёды быць гатовымі да любых выклікаў і аказваць дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Да новых сустрэч у наступным годзе!

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Больш фота vk.com

Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку!

Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку!

Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку! Маладое пакаленне – за бяспеку!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о