Напачатку тыдня для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, аддзелаў і ўпраўленняў Петрыкаўскага райвыканкама, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў быў арганізаваны семінар па пытаннях лічбавай пісьменнасці і прафілактыкі экстрэмісцкіх праяўленняў.

Не сакрэт, што пытанні інфармацыйнай бяспекі і адказнасці ў лічбавай прасторы сёння актуальныя як ніколі.
Таму на разгляд і абмеркаванне ўдзельнікаў семінару былі вынесены наступныя пытанні: адказнасць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, прафілактыка кіберзлачынстваў, інфармацыйная бяспека.
Як слушна заўважыў напачатку работы семінара старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, наяўнасць свабоднага доступу да сеткі Інтэрнэт дае нам вялікія магчымасці, але, перш чым націснуць кнопку “Падпісацца” на той ці іншы інфармацыйны рэсурс, неабходна даведацца пра яго больш, пераканацца ў яго канструктыўнай накіраванасці. У адваротным выпадку гэта можа прывесці да сур’ёзных наступстваў, уключаючы крымінальную адказнасць.
Пра адказнасць за распаўсюджванне, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ўдзельнікаў семінару праінфармаваў пракурор Петрыкаўскага раёна Андрэй Лявончык.
Гаворачы пра сутнасць экстрэмізму, пракурор раёна пазначыў наступнае: “Экстрэмізм замахваецца на суверэнітэт дзяржавы і грамадскую бяспеку, папіраючы канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян”.
Што да прафілактычнай работы ў інтэрнэце, то, па меркаванні пракурора раёна, бацькі павінны абараняць дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце, якая наносіць шкоду іх развіццю. Сумесная праца сям’і і органаў прафілактыкі дазваляе прадухіліць уцягванне падлеткаў у экстрэмісцкія правакацыі.
– Пракуратура ўвесь час ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства ў сетцы Інтэрнэт. На выяўленыя парушэнні мы рэагуем неадкладна, – дадаў Андрэй Лявончык.
Колькасць кіберзлачынстваў у свеце за апошнія некалькі гадоў павялічылася ў вялізную колькасць разоў. Усё часцей ашуканцы для атрымання доступу да персанальных дадзеных, рэквізітаў, пароляў і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі выкарыстоўваюць метады “сацыяльнай інжынерыі”: не ўзломваюць прылады, а выманьваюць патрэбную інфармацыю, выкарыстоўваючы эмоцыі людзей.
На жаль, на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна колькасць ахвяр кібермахляроў не змяншаецца.
Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў – прысутным распавёў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віталій Маркевіч, які ў сваім выступленні прывёў сумныя факты статыстыкі раёна па выяўленні і выкрыцці фактаў кіберзлачынстваў.
– Зразумела адно: ніякія тэхнічныя сродкі абароны не змогуць супрацьстаяць махлярам, калі карыстальнік сам перадае дадзеныя кіберзлачынцам, – пазначыў начальнік РАУС.
Аднак, у сучасным свеце, як зазначыў кіраўнік раёна, не толькі людзі становяцца ахвярамі зламыснікаў. Кіберзлачынцы часта выкарыстоўваць электронную пошту для атрымання дзелавой перапіскі або персанальных дадзеных супрацоўнікаў, каб выкарыстоўваць у сваіх мэтах.
Пра забеспячэнне належнага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі і пра парадак рэагавання на грамадска значную інфармацыю ў сетцы інтэрнэт расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама Крысціна Браім.
– Экстрэмізм у лічбавым асяроддзі – гэта не проста пагроза інфармацыі, гэта выклік бяспецы асобы і дзяржавы. Сённяшні семінар пацвердзіў: абароненасць пачынаецца з лічбавай пісьменнасці кожнага з нас. Толькі спалучэнне перадавых тэхналогій маніторынгу і нашай асабістай пільнасці здольна стварыць надзейны шчыт супраць кіберпагроз і дэструктыўнай ідэалогіі, – рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняўВыклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняўВыклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў Выклікі часу: лічбавая пісьменнасць і прафілактыка экстрэмісцкіх праяўленняў

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о