Стала добрай традыцыяй напрыканцы каляндарнага года праводзіць таварыскія матчавыя сустрэчы першаснай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” ў гарадскім пасёлку Капаткевічы на базе філіяла Капаткевцкага гарадскога дома культуры.
У нядзелю, 21 снежня, адбудзецца спартыўнае мерапрыемства, якое ўваходзіць у гадавы план “пярвічкі” і пройдзе ў рамках акцыі “Калядныя сустрэчы”. Галоўная мэта спартыўнага мерапрыемства – арганізацыя актыўнага вольнага часу і прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя, прыцягненне насельніцтва старэйшага пакалення да заняткаў фізічнай культурыай і спортам,актыўнага даўгалецця.
Спаборніцтвы праводзяцца па чатырох відах спорту. У настольным тэнісе, дартсе і шашках бяруць удзел жанчыны і мужчыны. У більярдзе – толькі мужчыны. Узрост удзельнікаў ад 50 гадоў і старэй. Адзін удзельнік мае права выступіць не больш як у двух відах спорту. Сістэма правя-дзення будзе вызначана ў дзень спаборніцтваў. Пераможцы і прызёры будуць вызначацца асобна сярод мужчын і жанчын.
Паважаныя ветэраны, запрашаем вас прыняць удзел у нашым мерапрыемстве. Пачатак а 11-й гадзіне.
Пры сабе неабходна мець імянную заяўку на ўдзел з пячаткай камандзіруючай арганізацыі і візай урача.
Да сустрэчы 21 снежня!
Аляксей Каюкало.






Оставить комментарий