А мелодыя вальса струменіцца…

0
2137

Раённы конкурс “Школьны вальс-2026” традыцыйна сабраў таленавітых і энергіч-ных юных танцораў устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны.

“Калі гучаць першыя акорды вальса, зала замірае. Гэта больш чым танец – гэта момант, калі спыняецца час. Упэўненыя рухі і зіхатлівыя вочы школьнікаў ствараюць сапраўднае цуда. У гэтым кружэнні – і святло юнацтва, і палёт натхнення…”
Мерапрыемства ўжо стала неад’емнай часткай культурнага жыцця нашага раёна. Землякі з нецярпеннем чакаюць усімі ўпадабаны конкурс, каб зноў акунуцца ў атмасферу эстэтыкі і танцавальнага мастацтва. Мерапрыемства прайшло ў спартыўнай зале ўстановы “ДЮСШ Петрыкаўскага раёна”, якая ў той дзень ператварылася ў сапраўдную бальную пляцоўку, напоўненую атмасферай чакання і хвалявання.

У гэты дзень падтрымаць канкурсантаў прыйшлі бацькі, бабулі і дзядулі, педагогі і аднакласнікі. За ходам творчага спаборніцтва сачыла кампетэнтнае журы. Матулі і класныя кіраўнікі ціхенька змахвалі слёзы радасці – так кранальна кружыліся іх дзеці і навучэнцы. У танцы выяўляліся розныя перажыванні: не толькі сумныя ад таго, што амаль праляцела школьная пара, а і радасныя, бо наперадзе рабят чакае шмат новых адкрыццяў і падзей. Адарваць погляд ад таго, як кружыцца ў вальсе моладзь, было немагчыма.

На танцавальным мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі 9-ці ўстаноў адукацыі раёна: гімназія горада Петрыкава, першая і другая гарадскія школы, Бабуніцкая, Мышанская, Лучыцкая, Брынёўская, Капаткевіцкая, Пціцкая сярэднія школы, якія прадэманстравалі не толькі свае навыкі, але і ўменне працаваць у камандзе.

З хваляваннем і трапятаннем гледачы чакалі абвяшчэння вынікаў. І вось, нарэшце, надышоў гэты момант. Трэцяе месца ў сваіх падгрупах занялі: першая гарадская і Бабуніцкая сярэднія школы. Установы адукацыі прадэманстравалі выдатнае майстэрства і крэатыўны падыход да выканання вальса, што не засталося незаўважаным членамі журы.

Другімі ў сваіх падгрупах сталі танцоры з другой гарадской і, Мышанскай сярэдніх школ. Іх выступленні былі напоўнены грацыяй, лёгкасцю і элегантнасцю, што дазволіла танцавальным калектывам заняць ганаровыя пазіцыі ў конкурсе. Кожны танец стаў сапраўдным творам мастацтва, якому гледачы актыўна апладзіравалі.

А вось перамогу ў сваіх катэгорыях святкавалі вучні з гімназіі горада Петрыкава і Лучыцкай сярэдняй школы. Іх выступленні былі сапраўдным феерверкам эмоцый, дзе кожны крок, кожны рух перадавалі вытанчанасць танца. Выпускнікі дадзеных устаноў не толькі заваявалі прызавыя месцы, але і падарылі гледачам незабыўныя моманты, поўныя прыгажосці і гармоніі.
Акрамя галоўных узнагарод, арганізатары падрыхтавалі шэраг асаблівых намінацый.

Так, спецыяльны прыз ад Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” атрымала Анастасія Міцура, навучэнка сярэдняй школы №2 г.Петрыкава. У намінацыі “Міс вальс” была ўзнагароджана Ганна Пінчук, навучэнка гімназіі горада Петрыкава. Не засталіся без падарунка і навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы, якія былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Прыз сімпатый журы”. Ад рэдакцыі “Петрыкаўскіх навін” памятны падарунак атрымалі танцоры Брынёўскай сярэдняй школы. Таксама канкурсанты ўзнагароджаны ў намінацыі “Грацыя і пяшчота”. У намінацыі “Класіка жанра” адзначаны навучэнцы Капаткевіцкай сярэдняй школы. Гэтыя ўзнагароды сталі прыемным дадаткам да асноўных прызоў і былі ўручаны за асаблівыя дасягненні ў танцавальным мастацтве.
Гледзячы на гэтых натхнёных юнакоў і дзяўчат, становіцца зразумелым, што Петрыўшчына багата на таленавітую моладзь. Конкурс скночыўся, але цёплыя ўспаіміны і яркія фотакарткі будуць з намі доўга. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў! Чакаем новых сустрэч у наступным годзе!

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца…

А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца…

А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца… А мелодыя вальса струменіцца…

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о