Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько працуе ў Колкаўскім сельскім Савеце.

У час візіту парламентарый наведала гандлёвыя аб’екты, размешчаныя ў аграгарадку — як дзяржаўнай так і прыватнай уласнасці.

Як адзначыла прадстаўнік улады, асартымент тавараў,ў даступнасць прадуктаў харчавання і іх кошт – гэта не проста эканамічныя паказчыкі, а фактары, якія непасрэдна ўплываюць на якасць жыцця вяскоўцаў.

У наведаных аб’ектах для пакупнікоў прадстаўлены прадукты харчавання ў належным асартыменце.

Маніторынг паказаў, што насельніцтва аграгарадка цалкам забяспечана хлебам, мясной, малочнай, рыбнай прадукцыяй, гароднінай, садавінай, напоямі, кансервацыяй. Для зручнасці ў магазіне спажыўкааперацыі дзейнічае скідачная карта для пенсіянераў.

— Важна, каб кожны чалавек мог набыць прадукты першай неабходнасці. Прыемна адзначыць, што ў наведаных крамах асартымент тавараў задавальняе попыт насельніцтва, — адзначыла Святлана Уладзіміраўна.

 

Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі СаветВізіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет Візіт Святланы Сянько ў Колкаўскі сельскі Савет

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о