Паважаныя супрацоўнікі пажарнай службы, вы абралі нялёгкую, але высакародную справу – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.
Самаадданасць і сіла духу, узаемавыручка, мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства – вашы адметныя якасці і залог спакою землякоў, іх упэўненасці ў заутрашнім дні.
Вялікі дзякуй за прафесіяналізм і адданасць справе ўсім, хто займаецца прафілактычнай работай па папярэджанні пажараў, знаходзіцца на перадавой лініі агню, перадае свой бясцэнны вопыт маладым.
Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба вам і вашым блізкім!
Яўгеній ШКРОБАТ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.







Оставить комментарий