Гэта добрае дзіцячае свята, якое азначае сабой доўгачаканае лета, мае глыбокі сэнс. Яно яшчэ раз нагадвае аб нашай сур’ёзнай адказнасці за юнае пакаленне і задачах па яго выхаванні, аб тым, што самая шчаслівая пара ў жыцці павінна быць пад надзейнай абаронай. Няхай у кожным доме гучыць дзіцячы смех і ззяюць усмешкі. Моцнага ўсім здароўя і сонечнага цяпла, радасных і бесклапотных дзён нашым дзецям, падрастаючаму пакаленню – паспяховай будучыні, здзяйснення самых запаветных летуценняў.

Аляксандра ЯНЧАНКАВА, выконваючы абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о