Гэта свята ўсіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё цяжкай, але вельмі важнай для ўсяго чалавецтва справе – забеспячэнню людзей электраэнергіяй.
Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму, дысцыпліны, гатоўнасці ў любой экстрэмальнай сітуацыі дзейнічаць зладжана і аператыўна. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце забяспечваць устойлівую работу энергетычнага комплексу, развіваць і ўдасканальваць важную для жыцця раёна галіну.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і безаварыйнай працы!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў






Оставить комментарий