Кантэйнер, якому месца на другчармеце, днямі быў заўважаны на пляцоўцы па збору адходаў смецця ў райцэнтры.
Ведаеце, здзівіў не столькі знешні выгляд кантэйнера (зразумела, адслужыў сваё), колькі сам факт знаходжання яго, што называецца, “на баявым пасту”. І размова тут зусім не пра эстэтыку. Цікава, чым кіраваліся адказныя работнікі, усталёўваючы падобны экспанат на кантэйнерную пляцоўку. Няўжо ён можа і, самае галоўнае, усё яшчэ павінен служыць для збору смецця?!?
Па нашым меркаванні, знаходзячыся на пляцоўцы за рэстаранам, менавіта там мы з ім “сустрэліся”, кантэйнер становіцца сталоўкай для бадзяжых жывёл. Такім чынам, ігнаруючы адну праблему, мы параджаем іншую, куды больш непрыемную.
Спадзяемся на аператыўнае вырашэнне пытання адказнымі службамі.
А. МАКСІМАЎ,
фота аўтара.
Оставить комментарий