Усё, што дрэнна ляжыць

0
32

Зыходзячы з практыкі можна сказаць, што галоўнай умовай для здзяйснення злачынства даволі часта з’яўляецца халатнасць саміх пацярпелых, якія, як правіла, самі даюць падставу злачынцу здзейсніць крадзеж.
У адзін з майскіх дзён, грамадзянін У., шпацыруючы па пляжы, звярнуў увагу на пакінутае без нагляду крэсла раскладное з чахлом і, пераканаўшыся, што за ім ніхто не назірае, забраў яго сабе, як гаворыцца, чаго дабру прападаць.
Таварна-тэхнічная экспертыза ацаніла выкрадзенае крэсла ў 112 рублёў 60 капеек і следчымі ўзбуджана крымінальная справа.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта. 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о