Уражанне ад крамы: пачатак з парога

0
1008

Уражанне ад крамы: пачатак з парогаНаведваючы гандлёвы аб’ект, што размешчаны на базарнай плошчы, і дзе ажыццяўляецца продаж сантэхнікі, заўважыла непрыемны факт: на ўнутраных дзвярах крамы прымацаваны неэстэтычны лісток паперы з інфармацыяй для наведвальнікаў.

Згадзіцеся, у многіх пакупнікоў уражанне ад крамы складаецца яшчэ да таго, як ён пераступіць парог. А такі абарваны лісток дэманструе неахайнасць, адсутнасць увагі да дэталяў у работнікаў гандлёвага аб’екта.
Калі сапраўды ёсць неабходнасць даць пакупніку нейкую інфармацыю, то ці складана аформіць яе належным чынам?. На сённяшні дзень існуе мноства даступных і эстэтычных для гэтага рашэнняў.
Я спадзяюся, што работнікі крамы “Тепло Сантех” звернуць увагу на такія, здавалася б, невялікія, але вельмі важныя для землякоў дэталі.

Антаніна СМІРНОВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о