Наркотыкі – гэта зло. Здавалася б, банальная фраза, усе гэта добра ведаюць, але ўсё роўна знаходзяцца тыя, хто насуперак папярэджанням і слушным рэкамендацыям працягвае спажываць наркотыкі.
Так, па інфармацыі Пракуратуры Петрыкаўскага раёна, жыхар Гомельскага раёна прыехаў у камандзіроўку ў райцэнтр і прывёз з сабой наркатычнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, – марыхуану. Пасля ўжывання марыхуаны і гарэлкі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны растлумачыў, што сарваў дзікарослыя каноплі, высушыў і ўжываў іх, каб расслабіцца.
Прысудам суда Петрыкаўскага раёна на падставе часткі 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.
– Хацелася б чарговы раз нагадаць жыхарам Петрыкаўшчыны, што ўсе наркотыкі, як прыроднага, так і сінтэтычнага паходжання, аказваюць непапраўны ўплыў на арганізм чалавека, таму перш чым ступіць на гэту слізкую сцежку, варта добра падумаць пра наступствы, – пазначыў намеснік пракурора раёна Алег Мінаў.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий