У першую нядзелю ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі воднага транспарту.

Свой значны ўклад у развіццё галіны ўносяць і работнікі Петры-каўскага рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка Рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях”. На ўчастку працуе дваццаць чатыры чалавека, і кожны з іх годна вырашае пастаўленыя задачы, уносячы ўклад у агульны поспех калектыву.
Сярод адданых справе людзей – зваршчык Яўгеній Цалка. Малады чалавек ужо станавіўся героем публікацый на старонках “Петрыкаўскіх навін”, і, як адзначыў кіраўнік участка Ігар Пархоменка, калегі Яўгенія лічаць яго годным прадстаўляць калектыў напярэдадні прафесійнага свята. Яго гісторыя – гэта прыклад таго, як маладыя спецыялісты, свядома выбіраючы свой шлях, спрыяюць развіццю малой радзімы, рэгіёна.
– Пасля заканчэння першай гарадской школы паступіў у Гомельскі каледж электратэхнікі, Прафесію выбраў асэнсавана. У нашай сям’і ніхто не звязваў раней сваю дзейнасць з да-дзеным накірункам: бацька – машыніст асфальтаўкладчыка Петрыкаўскага ДРБУ, маці – санітарка ў Петрыкаўскай ЦРБ, сястра вучыцца ў сталіцы на ўрача, – пачынае свою гісторыю Яўгеній. – На першае месца працы прыехаў на радзіму і адразу зразумеў, што ў прафесіі не памыліўся. Пасля службы ў войску працягнуў працоўны шлях ў калектыве Петрыкаўскіх рачнікоў, завочна атрымаўшы прафесію тэхніка-тэхнолага зварачных работ.
Малады чалавек адзначае, што калектыў участка – сапраўдная каманда, адчуваецца моцная падтрымка як з боку кіраўніцтва, так і таварышаў. Кожны разумее важнасць працы і імкнецца выконваць яе на належным узроўні.
– Умовы на ўчастку адпавядаюць сучасным патрабаванням. Для выканання нашых задач ёсць усё неабходнае. Але галоўнае – мы не сядзім без справы, – адзначае зваршчык. – Як прыклад, участак атрымаў перамогу ў тэндары на рамонт баржы з Мазыра. Гэта ўнушальныя і адказныя аб’ёмы работ, якія мы з гонарам прынялі. – Пра стабільнасць і перспектыўнасць прадпрыемства сведчыць і тое, што на бліжэйшыя два гады ўчастак мае дакладнае разуменне сваіх будучых задач.
У гэтым годзе для работнікаў воднага транспарту 5 ліпеня мае асаблівы, падвойны сэнс. Акрамя прафесійнага свята, яны адзначаюць знакавую дату – 80-годдзе ўтварэння прадпрыемства. Гэты юбілей – не проста лічба ў гісторыі. Ён падкрэслівае трываласць, стабільнасць і неацэнны вопыт, назапашаны Днепра-Бугскім водным шляхам за восем дзесяцігоддзяў.
Мы віншуем усіх работнікаў воднага транспарту Петрыкаў-шчыны з дадзеннымі падзеямі! Няхай вашы жыццёвыя караблі заўсёды ідуць па чыстых і бяспечных водах, а праца прыносіць гонар і дабрабыт.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о