Так, на вуліцы Акадэміка Каралёва паміж 12 і 13 дамамі дзіцячая гульнявая пляцоўка мае недагледжаны выгляд, асабліва кідаецца ў вочы пясочніца, якая зарасла травой, не пафарбаваная лавачка і саржавелая сметніца.
На названым аб’екце не захочацца адпачыць ні маці з яе дзіцем, ні проста мінаку. А тут жылая зона, побач знаходзяцца крама, банк. Гульнявая пляцоўка – свайго роду цэнтр мікрараёна. Спадзяемся, адказныя службы вырашаць пытанне з добраўпарадкаваннем прасторы. Ды і работа па навядзенні парадку не зойме шмат часу.
Хочацца таксама адзначыць, што праблема догляду дзіцячых гульнявых пясочніц асабліва актуальная ў летні перыяд. Дзесьці пясочніца не агароджаная, да яе маюць доступ розныя жывёлы, а дзесьці настолькі зарасла пустазеллем, што ледзь віднеецца. Маніторынг гэтых аб’ектаў у горадзе быў бы вельмі дарэчы. І падзяка ад бацькоў, якія забаўляюць сваіх дзяцей на пляцоўках, не прымусіла б сябе доўга чакаць.
Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.
Оставить комментарий