Жыхары Петрыкаўшчыны дзеляцца ўражаннямі ад наведвання выставы “У адзінстве народа – сіла краіны”, якая праходзіць у раённым Доме культуры.
Наталля ХОДЗЬКА, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь”:
–У сучасным свеце, дзе гістарычныя падзеі могуць быць пераасэнсаваны ў розных ключах, выстава выступае не проста як культурная падзея, а як магутны ідэалагічны інструмент. Яна нясе ў сабе глыбокі сэнс, накіраваны на фарміраванне грамадскай свядомасці. Тэматычныя блокі паказваюць Беларусь, якой яна была, і якой стала сёння. Гэта магчымасць праз унікальныя фотаматэрыялы глыбей зразумець свае карані, ацаніць працу папярэдніх пакаленняў. Што немалаважна – экспазіцыя дэманструе дасягненні і перспектывы развіцця краіны, раёна.
Жыхары Петрыкаўшчыны маюць усе падставы для гонару. Наша край з кожным годам прыгажэе. Паказчыкамі развіцця з’яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, будаўніцтва жылля, новай сучаснай інфраструктуры, рамонт дарог, удасканаленне турыстычнага і культурнага патэнцыяла . Акрамя таго, перажывае мадэрнізацыю наша сельская гаспадарка. Гэта азначае ўкараненне новых тэхналогій і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці ў дадзеннай галіне. І гэта далёка не ўвесь спіс таго, што робіцца для паляпшэння жыцця землякоў. Усе гэтыя пераўтварэнні цесна звязаны з агульным развіццём краіны і ўмацаваннем яе сілы праз адзінства народа. Калі мы аб’яднаны агульнай мэтай, калі кожны адчувае сваю прыналежнасць да вялікай і моцнай дзяржавы, тады і дасягненні становяцца больш значнымі, а будучыня – больш упэўненай.








Оставить комментарий