На Петрыкаўшчыне, у мэтах практычнай адпрацоўкі навыкаў па аказанні дапамогі грамадзянам, якія пацярпелі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі наступстваў ДТЗ з пацярпелым.
Для ўдасканалення ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі асабовага складу па правядзенні аварыйна-выратавальных работ пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама праверкі гатоўнасці спецыялізаванай тэхнікі арганізацый раёна, у вучэннях былі задзейнічаны работнікі РАНС, ДАІ, ЦРБ, РЭС і ДРБУ-112.
Па легендзе вучэнняў выклік у цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіў ад відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў прыгарадзе Петрыкава ў накірунку Капцэвіч. Легкавыя аўтамабілі,у выніку складаных умоў надвор’я, з’ехалі ў кювет, адзін з іх ўрэзаўся ў апору ліній электраперадач. У момант здарэння ў аўтамабілі знаходзіўся адзін чалавек – кіроўца, які атрымаў траўмы і быў заблакаваны ўнутры транспарту.
Пасля прыбыцця на месца здарэння выратавальнікі правялі разведку і адразу прыступілі да правядзення аварыйна-выратавальных работ. Пасля вымання пацярпелага, агняборцы перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
У гэты ж час да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, дарожнай службы, перад якімі былі пастаўлены задачы расчысткі дарожнага пакрыцця ад снегу і наледзі, а таксама арганізацыя бяспекі дарожнага руху.
Мэты вучэнняў былі дасягнуты і выкананы.








Оставить комментарий