Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор’я

0
619

У Гомельскай вобласці ў найбліжэйшыя дні прагназуецца пагаршэнне ўмоў надвор’я. Чакаюцца ўзмацненне ветру, паніжэнне тэмпературы і снегапады, што можа стварыць складанасці ў рабоце раённай інфраструктуры.

У сувязі з гэтым у ДРБУ-112 адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева, на якім быў падрабязна разгледжаны план работы службаў па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва Петрыкаўскага раёна.

Галоўнае пытанне — дзеянні аператыўных службаў у сувязі з прагназуемым узмацненнем снегападаў і паніжэннем тэмпературы.

Петрыкаўская раённая камісія па НС заклікае жыхароў рэгіёну праявіць павышаную адказнасць да сябе і навакольных, удзяліць увагу ўласнаму здароўю, каб выключыць магчымасць захворванняў і абмаражэнняў.

Было адзначана, што кожны жыхар нашага раёна пры магчымасці можа ўнесці свой пасільны ўклад у работу па ўстараненню наступстваў непагадзі. Дастаткова выйсці на некалькі хвілін і дапамагчы камунальным службам ва ўборцы снегу, каб забяспечыць нармальнае функцыянаванне інфраструктуры ў нашых дварах і населеных пунктах.

Завяршылася пасяджэнне камісіі пастаноўкай задач для прыняцця дадатковых мер, якія дадуць магчымасць аператыўна справіцца з наступствамі снегападу і маючых адбыцца маразоў.

Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я Петрыкаўскі раён: план дзеянняў пры пагаршэнні надвор'я

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о