Сёння – Дзень кааперацыі. З такой добрай нагоды мы завіталі да прадаўца з функцыяй загадчыка крамы ў аграгарадок Пціч.

Біяграфія нашай гераіні Валянціны Стома пачынаецца з вёскі Боруск Калінкавіцкага раёна. Тут Валянціна нарадзілася, скончыла школу, а таксама атрымала спецыяльнасць прадаўца ў мясцовым ВВК. Затым дзяўчына вырашыла паспрабаваць сябе ў ролі швачкі і паступіла ў Гомельскае швейнае вучылішча, пасля заканчэння якога год адпрацавала ў Калінкавіцкім атэлье.

Сёння – Дзень кааперацыі. Крама на сяле – інфармацыйны цэнтр“Затым выйшла замуж, нара-дзіла дзіця і пераехала на радзіму мужа ў Пціч, – распавяла Валянціна Аляксандраўна. – Некаторы час я працавала прадаўцом у вёсцы Млынок, касірам у сельскай гаспадарцы”.
Сёлета Валянціна Стома адзначыць 20 гадоў працы ў краме № 50 Гомельскага аблспажыўтаварыства.

“Мы доўгі час з поспехам выконвалі даведзены нам план па рэалізацыі прадукцыі, дадаў нам канкурэнцыі магазін Еўраапт. Каб не сысці ў страту, нас перавялі ў Гомельскае абласное спажывецкае таварыства”.
Па словах суразмоўцы, гэта дазволіла пашырыць асартымент тавараў і вярнуцца на ранейшыя пазіцыі.

“Вядома, у малым населеным пункце нялёгка краме зарабляць грошы, але шмат у чым ратуе высокая якасць прадукцыі і разуменне таго, што патрэбна людзям. У нас ледзь ці не індывідуальныя замовы. Асаблівым попытам карыстаецца петрыкаўскі хлеб і каўбасныя вырабы, якія прывозяць 2-3 разы на тыдзень”.
Як адзначае Валянціна Аляксандраўна, крама ў вёсцы часта з’яўляецца інфармацыйным цэнтрам, а прадавец – галоўным інфарматарам.
“Мы ведаем кожнага пакупніка асабіста, у курсе яго густаў, ад таго і задаволены нашы пакупнікі прадукцыяй. Даволі часта людзі прыходзяць і дзеляцца з намі навінамі, а мы з імі. Бывае, даводзіцца выступаць і ў ролі псіхолага”, – завяршыла размову Валянціна Аляксандраўна.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о