Дзякуй, за добрасумленную працу і прафесіяналізм

0
768

Новы працоўны тыдзень у калектыве рэдакцыі пачаўся з прыемнай падзеі: галоўны бухгалтар установы Надзея Мікалаеўна Траяноўская адзначае прафесійны юбілей — 50 гадоў працы ў раёнцы!

Словы віншавання нашаму юбіляру адрасавалі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» Галіна Казак, прафсаюзны лідар — Таццяна Булачава і ўсе без выключэння калегі.

Святлана Уладзіміраўна падзякавала Надзею Мікалаеўну за шматгадовую добрасумленную працу, адзначыўшы, што 50 гадоў на адным месцы — паказчык адданасці роднай установе.

Парламентарый уручыла Ганаровую грамату ад раённага Савета дэпутатаў і пажадала здароўя, сямейнага дабрабыту, плённай працы, яшчэ доўгага веку ў прафесіі.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные