У межах візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала “Захаванне працоўнага заканадаўства пры прыёме на працу моладзі ў вольны ад вучобы час. Занятасць насельніцтва раёна”.

Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала

Удзельнікамі мерапрыемства сталі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела адукацыі, кадравай службы шэрагу арганізацый, першы сакратар райарганізацыі БРСМ.

Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала

-Уцягванне моладзі ў актыўную працоўную дзейнасць з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай, якая мае вялікае сацыяльна-эканамічнае значэнне як для краіны, так і для кожнага канкрэтнага чалавека. Часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 да 31 года, дае магчымасць далучацца да грамадска карыснай працы, атрымліваць працоўныя навыкі, падрыхтавацца да самастойнага выхаду на рынак працы, а таксама стварае ўмовы для фінансавай падтрымкі сем’яў, – адзначыла парламентарый.

Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала Святлана Сянько прыняла ўдзел у рабоце круглага стала

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о