Сёння ў рамках візіту дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Уладзіміраўны Сянько на базе Упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне насельніцтва Петрыкаўскага райвыканкама адбыўся асабісты прыём грамадзян.
Да дэпутата звярнулася жыхарка Петрыкава па зямельным пытанні, звязанным з бацькоўскай хатай у вёсцы Вышалаў. Жанчына ўжо праз суд скасавала межы спрэчнага ўчастка і прасіла дапамогі, каб атрымаць зямлю для афармлення спадчыннага валодання. Святлана Уладзіміраўна растлумачыла грамадзянцы паслядоўнасць далейшых дзеянняў, узяла пытанне пад асабісты кантроль.Святлана Сянько правяла асабісты прыём грамадзян

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о