У рамках адзінага дня інфармавання старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчу з насельніцтвам аграгарадка Грабаў.
Асноўнай тэмай сустрэчы сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: як эканамічныя аспекты, так і стан сацыяльнай інфраструктуры.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса падкрэсліў, што паспяховае развіццё любога рэгіёна не можа быць дасягнута без уліку ўзаемасувязі паміж эканамічным ростам і паляпшэннем якасці жыцця насельніцтва.
-Эканоміка – гэта рухавік, які стварае рэсурсы, але менавіта сацыяльная інфраструктура робіць жыццё людзей камфортным і перспектыўным, – адзначыў прадстаўнік улады

У сваім выступленні Віталій Уладзіміравіч звярнуў увагу на важнасць стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый, малога бізнесу ў сельскую мясцовасць. Ён падкрэсліў, што гэта не толькі павялічвае колькасць працоўных месцаў, але і спрыяе павелічэнню падатковых паступленняў, якія, у сваю чаргу, могуць быць накіраваны на развіццё сацыяльнай сферы.
Асаблівая ўвага была нададзена падтрымцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, як асновы эканомікі аграгарадкоў

Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну Сустрэча з Віталіем Пілерам у Грабаве: Эканоміка, сацыяльная інфраструктура і будучыня рэгіёну

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о