На гэтым тыдні Петрыкаўшчыну наведаў намеснік пракурора Гомельскай вобласці Юрый Булынко.

Адным з пунктаў рабочага плана намесніка пракурора стала сустрэча з работнікамі раённага выканаўчага камітэта. 26 лістапада 1943 года Гомель быў вызалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падзея, важная для кожнага жыхара нашай вобласці, і была абазначана ў тэме сустрэчы – “Генацыд насельніцтва горада Гомеля ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Прадстаўнік нагляднага ведамства зрабіў кароткі экскурс у гісторыю краіны і больш падрабязна спыніўся на страшных падзеях перыяду акупацыі Гомеля фашыстамі. Расказаў пра масавы вываз людзей у нямецкае рабства, знішчэнне мірных жыхароў, катаванні ў лагерах смерці і гета. Для нагляднасці на прэзентацыі былі прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, знойдзеныя ў архівах. Іх збор і аналіз вядзецца дагэтуль.

Страшныя старонкі гісторыі Гомельшчыны

У перыяд акупацыі на тэрыторыі Гомеля знішчана не менш за 140 000 чалавек. З іх: 110 000 ваеннапалонных, 30 000 мірных жыхароў. Знішчана 5000 пабудоў.
З іх: 3800 жылых дамоў, 24 школы, 16 устаноў аховы здароўя, 11 дзіцячых садкоў і ясляў.

Страшныя старонкі гісторыі Гомельшчыны

З вуснаў Юрыя Валер’евіча прысутныя пачулі некаторыя звесткі пра загінулых суайчынніках, даведаліся пра працэсы, звязаныя з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, устанаўленнем жывых сведкаў і пацярпелых ад генацыду, абаронай іх правоў і законных інтарэсаў, увекавечаннем памяці загінуўшых.
Гаворачы пра Гомель, Юрый Булынко агучыў новыя факты часоў вайны. Адзін з іх: да 19 жніўня 1941 года горад пакінула 80 тысяч жыхароў, а каля чатырох тысяч яўрэяў засталіся. Па загадзе Першага ваеннага каменданта горада обер-лейтэнанта Шверха ўсіх яўрэяў прымусілі насіць зневажаючыя чалавечую годнасць жоўтыя нашыўкі. Затым забаранілі ўсялякія сувязі і сустрэчы з гамяльчанамі неяўрэйскай нацыянальнасці. Восенню 1941 года арганізавалі ў розных частках Гомеля чатыры гета, дзе былі створаны невыносныя ўмовы для жыцця: голад, празмерная шчыльнасць людзей, адсутнасць элементарных санітарна-гігіенічных умоў. Тысячы безабаронных жанчын, старых і дзяцей гітлераўскія каты 3-4 лістапада 1941 года расстралялі ў супрацьтанкавым рове.

Страшныя старонкі гісторыі Гомельшчыны
Кажучы пра дзейнасць, якую праводзіць Генеральная пракуратура па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе, прадстаўнік нагляднага ведамства падкрэсліў, што мірнае насельніцтва БССР актыўна супраціўлялася захопнікам і рабіла ўсё магчымае, каб ідэі нацызму ніколі не адрадзіліся на беларускай зямлі.

Страшныя старонкі гісторыі Гомельшчыны

“Важна не дапусціць скажэння фактаў і ўберагчы беларусаў ад ціску з боку іншых краін. Для гэтага мы павінны паклапаціцца пра тое, каб гістарычная праўда была перададзена падрастаючаму пакаленню”.

Дакладчык выказаў упэўненасць у тым, што ўсе спробы асобных дзяржаў перапісаць гісторыю і перакрэсліць подзвіг савецкага народа не будуць мець поспеху.

Святлана Собалева, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о