Стоп, наркотык!

0
18

У адпаведнасці з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі раёна з 12 па 25 мая арганізавана правядзенне комплексу аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

У прыярытэце – скарачэнне ўзроўню распаўсюджвання незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку і ў маладзёжным асяроддзі, недапушчэнне фактаў атручэнняў наркотыкамі са смяротным зыходам, зніжэнне попыту і прапаноў наркотыкаў на тэрыторыі раёна, недапушчэнне збыту наркотыкаў у месцах масавага адпачынку і знаходжання моладзі.
У перыяд правядзення мерапрыемстваў супрацоўнікамі АУС Петрыкаўскага райвыканкама сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі наркаманіі арганізавана правядзенне праверак асоб, якія пакутуюць на сіндром залежнасці ад наркотыкаў, асоб, якія раней былі судзімыя за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Дадаткова арганізаваны мерапрыемствы па выяўленні месцаў размяшчэння лістовак і надпісаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб наркотыках, інтэрнэт-крамах, якія займаюцца іх збытам, а таксама асоб, якія іх размяшчаюць (наносяць).
У перыяд правядзення мерапрыемстваў будуць адпрацаваны забаўляльныя ўстановы, дыскатэкі, месцы адпачынку і знаходжання грамадзян.
АУС Петрыкаўскага райвыканкама нагадвае аб крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, адказнасць за якія надыходзіць з 14-ці гадоў, а пакаранне прадугледжвае аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 25-ці гадоў.
Варта памятаць пра тое, што чалавек, які ўжывае наркотыкі, дэградуе разумова і фізічна, нават разавае ўжыванне наркотыку прычыніць арганізму моцную шкоду. Жыццё наркамана ў 70% выпадкаў заканчваецца ранняй смерцю.
У выпадках, калі вам стала вядома аб учыненым або ўчыняемым злачынстве ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, неабходна неадкладна інфармаваць супрацоўнікаў АУС па нумарах тэлефонаў: 8-029-608-50-02, 8-029-680-50-02, або па тэлефоне гарачай лініі “102”.

Яўгеній МОЎКА,
намеснік начальніка АУС па ідэалагічнай рабоце
і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о