Шматкватэрны дом пабудуюць у Ляскавічах

0
336

Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб пачатку працэдуры грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горада-будаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Будаўніцтва аб’екта: “24-х кватэрны жылы дом № 2 па вуліцы А.Глушко ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна”.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва дадзенага аб’екта выступае КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Калінкавіцкага раёна”.
Плануецца будаўніцтва трохпавярховага жылога дома на 24 кватэры.
Пляцоўка для будаўніцтва жылога дома знаходзіцца ў заходняй частцы аграгарадка Ляскавічы па вуліцы Аляксандры Глушко (каля Ляскавіцкага лясніцтва, шматкватэрнага жылога дома 47Б па вуліцы А.Глушко).
Будаўніцтва аб’екта плануецца на 2026 год.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і кансультацый: з 10 па 26 снежня 2025 года ўключна.
Пісьмовыя, вусныя заўвагі і прапановы накіроўваць у адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15, або на электронны адрас Петрыкаўскага райвыканкама: Е-mail: office@petrikov.gov.by. Старшыня камісіі Аляксандр Фёдаравіч Дзягцяр.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о