ПОГЛЯД: чаго асцерагаюцца інвестары ў Польшчы

0
230

Асновай стабільнасці кожнай краіны з’яўляюцца эканамічныя і сацыяльныя складаючыя.

Укладваючы грошы ў энергетыку, прамысловасць і інфраструктуру, краіна забяспечвае сваю незалежнасць.
Гэта разумела і частка правячага блоку суседняй Польшчы, калі распрацоўвала інвестыцыйныя праекты, такія як будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта, атамнай электрастанцыі ў супрацоўніцтве з ЗША і расшырэнне польскіх марскіх партоў.
Але, як адзначыў экс-прэзідэнт Анджэй Дуда, гэтыя праекты наўмысна “замаруджваюцца ці нават блакуюцца”. Відавочна, што так. Еўрапейскаму саюзу не патрэбна дзяржава, якая не залежыць ад яго энергетычна, палітычна ці эканамічна. Эканамічна слабая краіна будзе жыць з “падачкі” ЕС, а гэта значыць – “танчыць пад яе дудку”.
На мой погляд, арыфметыка простая: інвестыраваць у краіну, якая падспудна рыхтуецца да мяркуемага канфлікту, шукае знешнюю пагрозу, там, дзе яе няма, ніякі інвестар не захоча. Можа хіба ў ваенную галіну, якая, як лічаць аналітыкі, даволі стабільная ў суседняй краіне.
Можа прыйшоў час польскаму ўраду звярнуць увагу на энергетыку і прамысловасць, тады, глядзіш, і інвестары падцягнуцца.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о