Шлях у нікуды

0
511

Можна колькі заўгодна ствараць прыгажосць і парадак на вуліцах горада, аднак калі няма калектыўнай адказнасці за яго падтрыманне, то і выглядаць нашы населеныя пункты будуць адпаведна.

Вось такі выгляд мае ўказальнік накірунку вуліц, размешчаны побач з гарадскім стадыёнам. На жаль, сучасны стыльны аб’ект перастаў выконваць сваю галоўную функцыю – інфармацыйную. Шыльды з назвамі вуліц пашкоджаны, што робіць немагчымым для гасцей райцэнтра зразумець, у якім накірунку рухацца.
Вось і атрымліваецца, што пры такіх адносінах асобных землякоў да добраўпарадкавання, пры адсутнасці ў адказных службаў належнага стаўлення да сучаснага афармлення райцэнтра (інфармацыйны слуп не лішнім будзе пафарбаваць) і своечасовага выяўлення фактаў вандалізму з наступным прыцягненнем да адказнасці вінаватых, мы наўрад ці прыйдзем да ўзорнага ўтрымання роднага горада. Аднак, вельмі хацелася б…

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные