Шафа “адпачывае” на плоце

0
303

Днямі завіталі ў Капаткевічы, дзе натрапілі на вуліцы Камсамольскай на пахіленую тэлекамунікацыйную шафу.

Блакітная металічная “скрыначка” на ножках, якая знаходзіцца каля дамаўладання №29, здаецца, стамілася і прыхілілася да агароджы.

Такі “паўляжачы” стан шафа мае ўжо пэўны час. А супрацоўнікі Белтэлекама, напэўна, ці то не завітвалі на гэту вуліцу, ці то не заўважылі непарадку. Верагодна, што нахіленае становішча шафы і не ўплывае на якасці сувязі, але ж абсталяванне павінна знаходзіцца ў належным стане.

Звяртаемся да адказных службаў: час паправіць шафу, пакуль яна не прылегла на глебу канчаткова.

Т.Міхалава, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные