«Разам строім будучыню Беларусі»!

0
263

Сёння Петрыкаўскі лясгас далучыўся да патрыятычнай акцыі «Разам строім Беларусь!».

Лясная гаспадарка адчыніла свае дзверы для навучэнцаў другой гарадской школы.

Рабяты на свае вочы убачылі тое, што звычайна застаецца за кадрам, але з’яўляецца неад’емнай часткай работы па захаванні і прымнажэнні лясных багаццяў краіны.

Пажарна-хімічная станцыя: На варце «зялёнага золата» Удзельнікі акцыі змаглі ўбачыць паблізу сапраўдную спецтэхніку і абсталяванне, якія дапамагаюць змагацца з ляснымі пажарамі. Начальнік ПХС-2, Дамасевіч Віктар Валер’евіч, наглядна прадэманстраваў, наколькі важная кожная хвіліна і зладжаная праца каманды пры выратаванні бясцэннага «зялёнага золата».

Цэх дрэваапрацоўкі: гатовы выраб Начальнік дрэваапрацоўчага цэха, Бобрык Уладзімір Паўлавіч, расказаў аб тонкасцях апрацоўкі драўніны і паказаў прадукцыю лясгаса.

Магчыма, менавіта сёння хтосьці з дзяцей адчуў пакліканне і вырашыў звязаць сваю будучыню з высакароднай справай лясной гаспадаркі.

Так, разам, мы строім нашу Беларусь — ад стараннай працы работнікаў каля станка да юных патрыётаў.

 

"Разам строім будучыню Беларусі"!

"Разам строім будучыню Беларусі"!

"Разам строім будучыню Беларусі"!"Разам строім будучыню Беларусі"!"Разам строім будучыню Беларусі"!"Разам строім будучыню Беларусі"!"Разам строім будучыню Беларусі"!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о