Па стане на 1 жніўня лідзіруюць:

ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД ЭКІПАЖАЎ КАМБАЙНЕРАЎ:
Віктар Валер’евіч СУГРЭЙ і Юрый Міхайлавіч МАХНАТКІН з СУП “Палессе-Аграінвест”, якія на “КЗС-1218” убралі 263 гектары плошчы і намалацілі 707,4 тон збожжа;
Аляксей Іванавіч КЛІМЧЫК і Аляксей Віктаравіч НЕВЯРОЎСКІ з СУП “Палессе-Аграінвест”, якія на “КЗС-1218” убралі 231 гектар плошчы і намалацілі 605,5 тон збожжа;
Генадзь Іванавіч РУТТА і Канстанцін Уладзіміравіч КОРБУТ з СУП “Палессе-Аграінвест”, якія на “RSM TORUM” убралі 187,9 гектараў плошчы і намалацілі 472,1 тоны збожжа;
Ігар Іванавіч ХАРЛАНЧУК з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “КЗС-1218” убраў 192 гектары плошчы і намалаціў 421,7 тону збожжа;
Руслан Сяргеевіч КАЧЭЛЯ з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “КЗС-1218” убраў 178 гектараў плошчы і намалаціў 392,7 тоны збожжа.

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА:
Дзмітрый Аляксандравіч ВЯРГЕЙ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-275” перавёз 514,2 тон збожжа;
Сяргей Уладзіміравіч САЎЧАНКА з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-555142” перавёз 508 тон збожжа;
Дзяніс Уладзіміравіч ЯКУШАЎ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-275” перавёз 453,8 тоны збожжа;
Сяргей Іванавіч ПРЫКОТА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-6501А8” перавёз 445,4 тон збожжа;
Арцём Русланавіч ВІННІК з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-4275” перавёз 427,3 тон збожжа.

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА:
Яўгеній Міхайлавіч БЫЧКОЎСКІ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-275” перавёз 456,2 тон збожжа.

НА СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАХ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА СЯРОД АПЕРАТАРАЎ
ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ
Валерый Мікалаевіч ЯЦУК з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240”, “RIELA GDT-300” дапрацаваў 790,4 тон зерня;
Валерый Юр’евіч АТРОШЧАНКА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240”, “RIELA GDT-300” дапрацаваў 660,2 тон зерня.

Алена ГАЛЕНЯ,
старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о