Сёння гарадская гімназія стала пляцоўкай правядзення  важнага і хвалюючага мерапрыемства – тут прайшоў раённы Дзень прызыўніка.

Пуцёўка ў мужнасць

Ва ўрачыстай абстаноўцы павесткі для праходжання тэрміновай вайсковай службы былі ўручаны 35 землякам прызыўнога ўзросту. Так, зусім хутка для маладых людзей пачнецца новы, адказны этап жыцця: служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Пуцёўка ў мужнасць

Раздзяліць гэты момант з будучымі абаронцамі Айчыны прыйшлі ганаровыя госці.

Пуцёўка ў мужнасць

Са словамі падтрымкі да будучых вайскоўцаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай прызыўной камісіі Наталля Ходзька. Як куратар гэтага напрамку, яна падкрэсліла важнасць пераемнасці пакаленняў і вернасці традыцыям роднага краю.

Пуцёўка ў мужнасць

З вайсковым наказам выступіў і ваенны камісар раёна Захар Смірноў, які нагадаў, што абарона Айчыны – гэта не толькі ганаровы абавязак, але і школа жыцця, якая гартуе характар. Духоўную падтрымку прызыўнікам аказаў протаіерэй Свята-Мікалаеўскага храма Васілій Немеш. Айцец Васілій згадаў сваю вайскову службу і пажадаў прызыўнікам не падаць духам, праяўляць мудрасць і стойкасць у пераадоленні вайсковых выпрабаванняў. Мудрыя парады даў старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Жукавец, чалавек, чый  лёс з’яўляецца яркім прыкладам сапраўднага патрыятызму:

– Няхай вашы навыкі адточваюцца толькі на навучальных палігонах, а служба праходзіць пад спакойным і ясным небам Беларусі.

Пуцёўка ў мужнасць

Маладзёжны лідар Петрыкаўшчыны Дар’я Герасіменка пажадала маладым людзям знайсці надзейных сяброў, з якімі яны змогуць падзяліць усе нягоды і радасці службы:

Вы – нашчадкі пакалення пераможцаў, якое прымае эстафету абароны Айчыны ад нашых дзядоў і прадзедаў. Служыце годна, беражыце гонар свайго раёна і памятайце: час выбраў нас!

Пуцёўка ў мужнасць

У гэты дзень у адрас прызыўнікоў гучала шмат добрых слоў. Галоўны пасыл усіх выступленняў быў адзіны: несці службу годна, з гонарам выканаць свой воінскі абавязак і памятаць, што на малой радзіме іх вельмі чакаюць.

Пуцёўка ў мужнасць

Адмысловую атмасферу свята стварылі навучэнцы гімназіі. Падрыхтаваны імі шыкоўны канцэрт не пакінуў нікога абыякавым: творчыя нумары былі прасякнуты любоўю да Радзімы і гонарам за сваіх землякоў.

У добры шлях, прызыўнік!

Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць

 

Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць

Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць

Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць Пуцёўка ў мужнасць

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о