Трапнае параўнанне, якое надзвычай ёміста характарызуе нашага гора-аўтамабіліста, паўторна затрыманага за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Наш аматар п’янай язды ўжо тройчы быў асуджаны за аналагічнае злачынства. Ва ўсіх выпадках прыналежныя яму аўтамабілі канфіскаваныя ў рахунак дзяржавы.
Чарговы раз па просьбе сябра, нягледзячы на выпітае ў той вечар спіртное, пасадзіўшы ў салон аўтамабіля непаўналетніх знаёмых, рушыў у дарогу. Аднак, чарговы раз быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. У ходзе разбору высветлілася, што аўтамабіль належыць сужыцельцы, якая была не супраць яго паездак пры адсутнасці права кіравання.
За папярэдняе злачынства наш кіроўца быў асуджаны да пазбаўлення волі, машыны былі канфіскаваны, але гэта яго ніколькі не стрымлівала.
Следчы камітэт нагадвае: кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, асобай, якая раней учыніла злачынства або паўторнае кіраванне на працягу года, цягне за сабой канфіскацыю транспартнага сродку.
Заўсёды ёсць магчымасць падумаць: што важней.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о