Прыгажуня ў літаральным сэнсе

0
218

Прыгажуня ў літаральным сэнсе

З наступленнем цяпла на лугах, асабліва бліз вадаёмаў, можна сустрэць страказу яркага сіняга, нават лазурнага колеру. Гэтае насякомае шырока распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі кантыненту – ад Еўропы да Японскіх астравоў і, акрамя яскравай афарбоўкі, цікавае сваёй назвай.

Страказа адносіцца да сямейства прыгажунь і віду дзяўчын, таму абсалютна правільна будзе называць яе прыгажуня-дзяўчына, ці на лацінскай мове Calopteryx virgo – прыгожакрылая дзева. Дарэчы, сіні колер характэрны толькі для самцоў гэтага віду, у той час як самкі маюць больш звыклую воку зялёна-бронзавую афарбоўку.

Зрабіць фотаздымак насякомага не так проста: асобіны гэтага віду характарызуюцца выключнай асцярожнасцю і пра любым руху ці гучным шуме ўлятаюць прэч.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о