Напрыканцы мая на прыдваровай тэрыторыі некалькіх шматкватэрных дамоў мікрараёна Ваенны гарадок, што ў райцэнтры, было пакладзена новае асфальтавае пакрыццё. Гэта, безумоўна, зрабіла жыццё мясцовых жыхароў камфортней і ніхто, па-першасці, не звяртаў увагі на кавалкі старога асфальту, што засталіся ляжаць на ўзбочынах абноўленых дарог.
Але прайшло ўжо больш за два месяцы, а гэтыя невялікія кучы будаўнічага смецця так і застаюцца ляжаць. Разумеем, што працаўнікі адказнай службы маглі наўпрост забыцца прыбраць тэрыторыю, але выказваем спадзяванне, што стары асфальт будзе ўтылізаваны.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий