Сёння прайшоў першы гульнявы дзень занальных спаборніцтваў па валейболе сярод зборных каманд навучэнцаў устаноў адукацыі 2009 года нараджэння і меншых.
Каманды юнакоў сустрэліся на пляцоўках ДЮСШ і другой гарадской школы, у той час як дзяўчыны выяўлялі мацнейшых у кваліфікацыйнай частцы турніру, які адбыўся ў гімназіі.
За перамогу на гэты раз змагаюцца дружыны з 6-ці раёнаў вобласці, якія вызначаны рэгламентам у другую групу. Акрамя нашых землякоў на спаборніцтвы завіталі юныя аматары валейболу з Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Гомельскага, Хойніцкага і Добрушскага раёнаў.



Між іншым сярод хлопцаў пераможцы і віцэ-чэмпіёны ўжо вызначаныя — першая прыступка п’едэстала скарылася гамяльчанам, другое месца ў было за нашымі спартсменамі.



Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий