Працоўны атрад імя Мікалая Чалага, які створаны на базе ДП “Петрыкаўскі камунгас” з навучэнцаў другой гарадской школы, сёння працуе на добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў гарадскім парку.
Прыгажосць кветнікоў, чысціня пешаходных зон – задача, якую ставіць перад сабой моладзь.
Як прызнаюцца самі юнакі і дзяўчаты, студатрад – добрая магчымасць зарабіць, але гэта не асноўная прычына ўдзелу ў гэтым папулярным працоўным маладзёжным руху. Немалаважным з’яўляецца і тое, што старшакласнікі фарміруюць навыкі прафесійнай работы ў камандзе.
Оставить комментарий