Працавітыя людзі – гонар Петрыкаўшчыны

0
686

Згодна з рашэннем райвыканкама, на падставе прадстаўленых справаздач, пераможцамі раённага спаборніцтва па выніках работы за 2025 год прызнаны наступныя калектывы і працаўнікі.

Пераможцы ў намінацыі “Лепшы працоўны калектыў” штогадовага раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі Петрыкаўскага раёна, занесеныя на раённую Дошку гонару.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў – працоўны калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій” (дырэктар – Юрый Барысавіч Пятроўскі).
Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – працоўны калектыў ААТ “Чалюшчавічы” (дырэктар – Сяргей Мікалаевіч Ракіцкі).
Сярод будаўнічых, абслуго-ваючых і арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі – працоўны калектыў філіяла Петрыкаўскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 112 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд” (дырэктар – Іван Андрэевіч Хамец).
Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу – працоўны калектыў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экагрынпрам” (дырэктар – Віктар Васільевіч Капыловіч).
Сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў установы “Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” (рэдактар ​​– Галіна Сяргееўна Казак).
Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Пціцкага сельскага выканаўчага камітэта (старшыня – Ганна Пятроўна Пырко).

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў структурных падраздзяленняў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі Петрыкаўскага раёна.
У намінацыі “Лепшае структурнае падраздзяленне сельскагаспадарчага прадпрыемства” сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:
па вытворчасці малака – працоўны калектыў МТК “Вышалаў” сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Алена Іванаўна Уласкіна);
па вытворчасці мяса – працоўны калектыў таварнай фермы “Макарычы” СУП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Людміла Андрэеўна Даноўская);
па ўзнаўленні статка – працоўны калектыў малочнатаварнага комплексу “Церабаў” СУП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Ірына Вітальеўна Вераксіч).

У намінацыі “Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы”:
сярод устаноў адукацыі, размешчаных у горадзе Петрыкаў і гарадскім пасёлку Капаткевічы
– працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Петрыкава” (дырэктар – Людміла Рыгораўна Хільман);
сярод устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці – працоўны калектыў ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа” (дырэктар – Валянціна Уладзіміраўна Марозька);
сярод устаноў дашкольнай адукацыі – працоўны калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава” (загадчык – Алена Сяргееўна Панамарэнка);
сярод устаноў спецыяльнай адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых устаноў сферы адукацыі – працоўны калектыў ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (дырэктар – Надзея Леанідаўна Слабадзянюк);
сярод устаноў культуры – працоўны калектыў ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” (дырэктар – Святлана Фёдараўна Шамолава);
сярод устаноў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі насельніцтву – працоўны калектыў дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (дырэктар – Крысціна Уладзі-міраўна Аляксандрава);
сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць – працоўны калектыў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Пціч” (дырэктар – Аксана Васільеўна Кайтанава);
сярод стацыянарных аддзяленняў установы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” – працоўны калектыў педыятрычнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – Іна Уладзіміраўна Баранава);
сярод участковых бальніц, амбулаторый урача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” – працоўны калектыў Капаткевіцкай участковай бальніцы УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – Аляксей Іванавіч Гапоненка);
сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” – працоўны калектыў Новагалоўчыцкага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – Таццяна Пятроўна Сінькевіч);

Званне “Кіраўнік года” з занясеннем на раённую Дошку гонару прысвоена Юрыю Аляксандравічу Апановічу, генеральнаму дырэктару дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Званне “Лепшы па прафесіі” з занясеннем на раённую Дошку гонару прысвоена:
у намінацыі “Лепшы ў галіне раслінаводства”
– Святлане Мікалаеўне Бруяка, галоўнаму аграному ААТ “Чалюшчавічы”;
у намінацыі “Лепшы ў галіне жывёлагадоўлі” – Марыі Адамаўне Лімаравай, аператару машыннага даення СУП “Палессе-Аграінвест”;
у намінацыі “Лепшы ў галіне механізацыі” – Мікалаю Мікалаевічу Паўтарану, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці СУП “Палессе-Аграінвест”;
у намінацыі “Лепшы меліяратар” – Уладзіміру Уладзіміравічу Кнігу, машыністу экскаватара камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскае ПМС”;
у намінацыі “Лепшы спецыяліст у сельскай гаспадарцы” – Аліне Аляксандраўне Каладзей, галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу СУП “Палессе-Аграінвест”;
у намінацыі “Лепшы работнік прамысловага прадпрыемства” – Ігару Міхайлавічу Тычыну, майстру аддзяленняў старшаму сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларусь-калій”;
у намінацыі “Лепшы работнік лясной гаспадаркі” – Уладзіміру Іванавічу Радзівонаву, ляснічаму Петрыкаўскага доследна-вытворчага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Петрыкаўскі лясгас”;
у намінацыі “Лепшы прадавец” – Ірыне Іванаўне Масло, прадаўцу 6-га разрада магазіна № 101 “ПраЗапас” Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства;
у намінацыі “Лепшы работнік сферы бытавога абслугоўвання” – Марыі Аляксандраўне Перарэжка, паштальёну 6-га разрадааддзялення паштовай сувязі № 2 г.Петрыкава Калінкавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”;
у намінацыі “Лепшы работнік падатковых і фінансавых органаў, банкаўскіх, страхавых і іншых абслуговых арганізацый” – Алене Баліславаўне Кіпарынай, спецыялісту 1-ай катэгорыі па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 320 ААТ “ААБ Беларусбанк”;
у намінацыі “Лепшы работнік транспартнай галіны” – Аляксандру Міхайлавічу Яновічу, вадзіцелю аўтамабіля 1-га класа 6-га разрада вытворчага ўчастка “Петрыкаў” філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”;
у намінацыі “Лепшы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі” – Ганне Уладзіміраўне Міцкевіч, начальніку вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”;
у намінацыі “Лепшы работнік энергетычнай галіны” – Анатолію Васільевічу Вяргею, дыспетчару Петрыкаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Мазырскія электрычныя сеткі” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельэнерга”;
у намінацыі “Лепшы ўрач” – Ксеніі Дзмітрыеўне Поляк, урачу-эндаскапісту эндаскапічнага кабінета паліклінікі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”;
у намінацыі “Лепшы сярэдні медыцынскі работнік” – Але Сцяпанаўне Шостак, медыцынскай сястры аперацыйнай хірургічнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”;
у намінацыі “Лепшы работнік санітарна-эпідэміялагічнай службы” – Таццяне Аляксанд-раўне Шчучэнка, інструктару-валеолагу дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;
у намінацыі “Лепшы работнік культуры” – Таццяне Анатольеўне Туравец, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў”;
у намінацыі “Лепшы педагагічны работнік установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму агульнай сярэдняй (базавай) адукацыі” – Людміле Арсеньеўне Мчэдлавай, настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г.Петрыкава”;
у намінацыі “Лепшы педагагічны работнік установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі” – Яўгеніі Леанідаўне Міранчук, выхавацелю дашкольнай адукацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава”;
у намінацыі “Лепшы сацыяльны работнік” – Сяргею Уладзіміравічу Ляшуку, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН”;
у намінацыі “Лепшы арганізатар фізкультурна-аздараўленчай работы” – Аляксандру Валер’евічу Нікіцюку, трэнеру-выкладчыку аддзялення лёгкай атлетыкі ўстановы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна”;
у намінацыі “Лепшы работнік праваахоўных органаў” – капітану міліцыі Мікіце Ігаравічу Тамко, старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта;
у намінацыі “Лепшы работнік падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях” маёру ўнутранай службы Дзянісу Уладзіміравічу Дыбу, начальніку службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;
у намінацыі “Лепшы работнік выканаўчай улады” – Таццяне Іванаўне Гурынай, упраўляючай справамі Ляскавіцкага сельвыканкама.

Пераможцамі агляду-конкурсу сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўскага раёна на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, выхаваўчай, культурна-масавай работы прызнаны:

працоўны калектыў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Петрыкава” (дырэктар – Святлана Анатольеўна Піскун);
працоўны калектыў “Палессе-Аграінвест” (дырэктар – Алена Мікалаеўна Асадчая).

Пераможцамі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў працоўным калектыве прызнаны:

працоўны калектыў СУП “Палессе-Аграінвест” (дырэктар – Алена Мікалаеўна Асадчая);
працоўны калектыў дзяржаўнай установы “Капаткевіцкі сацыяльны пансіянат “Палессе” (дырэктар – Людміла Мікалаеўна Гошка).

Пераможцам раённай спартакіяды 2025 года сярод арга-нізацый, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, сельскіх выканаўчых камітэтаў прызнаны працоўны калектыў УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (галоўны ўрач – Яўгеній Анатольевіч Логвінец).

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о