Сёння на базе ДУ «Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава» прайшоў раённы міжведамасны семінар «Прафілактыка суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталя Ходзька, намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Алег Мінаў, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, урач псіхіятр-нарколаг Петрыкаўскай ЦРБ, педагогі сацыяльныя, педагогі-псіхолагі, кіраўнікі школьных метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў, класныя кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Падчас семінара разглядаліся пытанні папярэджання суіцыдальных паводзін падлеткаў, спосабы дапамогі дзіцяці ў крызісных сітуацыях, арганізацыя работы ва ўстановах адукацыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх. Асобая ўвага была нададзена ролі педагога ў сістэме прафілактыкі.







Оставить комментарий