Поспехаў табе, першакласніца!”: калектыў газеты падарыў Яўгеніі першы школьны партфель

0
417

Поспехаў табе, першакласніца!”: калектыў газеты падарыў Яўгеніі першы школьны партфельУ пасёлку Капцэвічы сям’я Дзмітрыя Аляксандравіча і Кацярыны Пятроўны Пацярайла вядомая многім. Гэта дружныя, працавітыя і гасцінныя людзі, якія выхоўваюць дзяцей у атмасферы любові і ўзаемнай падтрымкі.

Зусім хутка ў доме стане больш клопатаў: лета падыходзіць да канца, і школьныя званкі зноў паклічуць дзяцей за парты. Сёлета ў сям’і адразу тры школьнікі: старэйшыя дзеці пераходзяць у 8-ы і 5-ы класы, а малодшая дачка Яўгенія рыхтуецца да самай важнай падзеі — яна ўпершыню пераступіць парог установы адукацыі ў якасці першакласніцы.

Поспехаў табе, першакласніца!”: калектыў газеты падарыў Яўгеніі першы школьны партфельПадрыхтоўка да 1 верасня — справа адказная і хвалюючая. Каб падтрымаць будучую вучаніцу і зрабіць гэты дзень для яе па-сапраўднаму святочным, калектыў рэдакцыі газеты «Петрыкаўскія навіны» вырашыў зрабіць Жэні падарунак — самы першы ў жыцці школьны партфель.

Гледзячы на ззяючыя вочы Жэні, разумееш: да вучобы яна гатовая на ўсе сто! У новенькім ранцы ўжо чакаюць свайго часу сшыткі і школьныя прылады, а наперадзе — займальны свет ведаў, новыя сябры і цікавыя адкрыцці. — Поспехаў табе, першакласніца! — пажадалі супрацоўнікі рэдакцыі.

Мы ўпэўненыя, што школьныя гады стануць для Яўгеніі часам яркіх дасягненняў. А раённая газета абяцае сачыць за поспехамі юнай жыхаркі Капцэвічаў.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о