Кожная дзяржава ідзе сваім шляхам у пытанні забеспячэння энергарэсурсамі.
Так, напрыклад, Германія канчаткова адмовілася ад атамнай энергетыкі. Штуршком стала… аварыя на АЭС “Фукусіма” ў Японіі ў 2011 годзе. У тым жа годзе ў Германіі была прыпынена дзейнасць 8 рэактараў адначасова, а астатнія выведзены з ужытку да 2023 года.
А што ж Японія? Японія зрабіла свае высновы і падлічыўшы ўсе “за” і “супраць”, правяла мадэрнізацыю, накіраваную на абарону ад землятрусаў і цунамі, і зноў аднавіла працу АЭС – да студзеня 2026 года ўжо працуюць 15 з 33 рэактараў.
Берлін жа пайшоў па шляху арыентацыі на абнаўляльныя крыніцы энергіі. І што ў сухім астатку? Не вельмі добрая сітуацыя атрымалася для краіны: у Германіі адзін з самых высокіх тарыфаў на энерганосьбіты для хатніх гаспадарак (чытайце – для простых грамадзян) і залежнасць ад суседзяў, у прыватнасці ад Францыі, дзе АЭС працягваюць працаваць.
“Градусу” дадалі экстрэмальныя ўмовы надвор’я гэтай зімой, як вынік: павелічэнне спажывання энергарэсурсаў. У сувязі з гэтым грамадзянам Германіі прыходзіцца сачыць за рынкам электраэнергіі і “скакаць” ад аднаго пастаўшчыка да другога ў мэтах хоць трохі знізіць сабекошт электрычнасці.
Параўнаўшы, можна адзначыць: хоць сабекошт электраэнергіі ў Японіі для грамадзян таксама не танны, але ўсё ж удвая ніжэй, чым у Германіі. І гэта пры тым, што Японія – астраўная дзяржава, і залежыць ад імпарту вугалю і звадкаванага газу.
Як кажуць, кожны выбірае па сабе, у дадзеным выніку шлях па забеспячэнню энергарэсурсамі.
Толькі ж мы бачым, што выбірае шлях кіраўніцтва краіны, у дадзеным выпадку Германіі, а расплачваюцца грамадзяне са сваёй кішэні.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий