ПОГЛЯД: Адукацыя пад пытаннем

0
116

Польша актыўна прапагандуе сваё дэмакратычнае стаўленне да шматлікіх галін жыцця, у тым ліку да адукацыі.

Але ўлетку ў Польшы разгарэўся скандал з адным з мясцовых універсітэтаў, які паставіў пад сумненне дзейнасць іншых устаноў адукацыі. Гэта верхавіна “дыпломнага” айсберга. Сітуацыя куды горш, лічаць спецыялісты, бо існуюць дзве катэгорыі несапраўдных дыпломаў: “пустышкі”, выдадзеныя ўніверсітэтамі, і вялікая колькасць якасных падробак, якія вельмі цяжка адрозніць ад сапраўдных.
Па папярэдніх умоўных падліках, колькасць падробак можа даходзіць да сотняў тысяч.
Для вырашэння дадзенай сітуацыі прапанавана ўвесці адзіную электронную сістэму ўліку дыпломаў аб адукацыі, якая дазваліць наймальніку праверыць дакументы прэтэндэнта на пасаду – і калі дыплом адсутнічае ў базе, то ён будзе прызнаны несапраўдным.
Магчыма, што гэта і вырашыць праблему ў далейшым. Але не зразумела, ці будуць правярацца дыпломы служачых, якія ўжо працуюць на сваіх пасадах і ці не пацягне гэта за сабой вялікую колькасць звальненняў.
Такім чынам, дэмакратычнае стаўленне да адукацыі – гэта добра, але дзяржава павінна сачыць як за дзяржаўнымі, так і за прыватнымі ўстановамі адукацыі, таму што адукацыя – гэта не толькі прэстыж краіны, у тым ліку і на міжнародным узроўні, а яшчэ і бяспека, калі хочаце. Бо інжынер, урач або дзяржслужачы з ліпавым дыпломам можа прынесці шкоды не менш, чым адкрытая дыверсія.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о