Старшыня райвыканкама Яўгеній Шкробат правёў маштабную выязную нараду ў аграгарадку Навасёлкі. Кіраўнік раёна праверыў гатоўнасць аб’ектаў і прайшоўся літаральна па кожным кабінеце.
Пад строгім кантролем кіраўніка раёна:
Па-за ўвагай Яўгенія Сяргеевіча не засталося нічога: аб’ёмы і якасць выкананых работ, асваенне бюджэтных сродкаў, закупка абсталявання і дакладныя тэрміны завяршэння рамонтаў. Справаздачу трымалі не толькі адказныя кіраўнікі, але і непасрэдна падрадчыкі.
Што менавіта праверылі?
У спіс аб’ектаў маштабнага добраўпарадкавання сёлета ўвайшлі:
Навасёлкаўская ўчастковая бальніца;
Дзіцячая школа мастацтваў і Сельскі дом культуры;
Установы адукацыі (дзіцячы садок і сярэдняя школа);
Будынак сельсавета;
Мемарыяльны комплекс ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны.
Асобная ўвага — інфраструктуры: рамонту дарог, пешаходных дарожак і агульнаму парадку на вуліцах аграгарадка.
Сумесная праца: уклад улады і жыхароў
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер далажыў аб працы, якую зрабілі самі жыхары Навасёлак без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Сумесна з сельвыканкамам землякі актыўна ўключаюцца ў добраўпарадкаванне, наводзяць парадак каля дамоў і на агульных тэрыторыях, паказваючы сапраўдны гаспадарскі клопат пра сваю малую радзіму.
Падрыхтоўка выходзіць на фінішную прамую, каму варта паскарацца — мы сёння ўбачылі. Навасёлкі павінны сустрэць раённыя дажынкі годна, — пазначыў старшыня райвыканкама.















Оставить комментарий