Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат сумесна з дырэктарам Жыткавіцкага філіяла Гомельскага аблСТ Аляксандрам Адаменкам наведалі Петрыкаўскі хлебазавод.

Галоўная мэта візіту — не проста азнаямленне з вытворчасцю, але і глыбокае вывучэнне бягучых працэсаў, ацэнка эфектыўнасці працы і вызначэнне кропак росту.

Сёння рынак хлебабулачных вырабаў перасычаны прадукцыяй розных вытворцаў і прыватных пякарняў. Каб заставацца канкурэнтаздольнымі, прадпрыемству неабходна развівацца. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шэраг хвалюючых пытанняў, сярод якіх ключавое — набыццё новага сучаснага тэхналагічнага абсталявання.

Заводу неабходна ўзмацненне кваліфікаванымі спецыялістамі: інжынерам, які будзе адказваць за своечасовую наладку і абслугоўванне тэхнікі, што дазволіць пазбегнуць стратных прастояў з-за паломкай.
Дыпламаванымі кандытарамі, здольнымі асвойваць новыя рэцэптуры і ўмацоўваць пазіцыі завода на рынку.

На сённяшні дзень асартымент хлебазавода даволі шырокі: выпускаецца 15 відаў хлебабулачных і 20 відаў кандытарскіх вырабаў. Якасць петрыкаўскай прадукцыі застаецца высокай, а некаторыя пазіцыі сталі сапраўднымі мясцовымі брэндамі. Жыхары і госці раёна ведаюць і заўсёды шукаюць на паліцах крам знакаміты фірменны петрыкаўскі пернік і печыва «Грыбкі», духмяныя булачкі, наразны батон і легендарны петрыкаўскі чорны хлеб-«цаглінку», які аднойчы паспрабаваўшы, пакупнікі выбіраюць зноў і зноў.

Размова атрымалася канструктыўнай. Наперадзе — праца над павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці, пашырэннем рынкаў збыту і захаваннем высокага статусу мясцовага вытворцы.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные