Напрыканцы снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”. Турыстычны аб’ект “Музей прыроды” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” ўзнагароджаны Дыпломам у намінацыі “Музей года”.

“Гісторыя конкурсу пачалася ў 2003 годзе ўсяго з пяцідзесяці заявак. У гэтым годзе іх колькасць павялічылася да рэкордных 1772”, – адзначыла загадчык турыстычнага аб’екта Наталля Марозька. – Сярод прыярытэтных задач конкурсу – садзейнічанне развіццю рынку турыстычных паслуг, заахвочванне лепшых за ўклад у развіццё галіны, прыцягненне ўвагі да беларускіх турыстычных брэндаў і стварэнне прывабнага турыстычнага іміджу нашай краіны на міжнародным рынку турпаслуг.”
За 2024 год «Музей прыроды» наведала каля 14 тысяч чалавек, у ліку якіх 6458 – дзеці.
– Турыстычны аб’ект быў адкрыты 25 жніўня 2012 года падчас правядзення фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. За перыяд з 2012 па 2025 гады Музей адчыніў свае дзверы для сотняў тысяч турыстаў з усіх куткоў свету, – пазначыла ў час размовы метадыст «Музея прыроды» Вольга Пашук. – За гады існавання “Музея прыроды” ў канферэнц-зале праводзіліся розныя семінары, форумы, круглыя сталы, мерапрыемствы экалога-асветніцкага характару. Наладжана супрацоўніцтва з мясцовымі установамі адукацыі. Право-дзяцца мерапрыемствы для павышэння ўзроўню экалагічнай пісьменнасці і культуры мясцовага насельніцтва, школьнікаў і наведвальнікаў Нацыянальнага парка «Прыпяцкі».
Музей прыроды з’яўляецца адным з ключавых аб’ектаў падчас правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Арганізавана выстава, прысвечаная гісторыі стварэння «Клічу Палесся».
Работнікі Музея прыроды азнаёмляюць з унікальнымі і тыповымі ландшафтамі нашай мясцовасці.
– Нацыянальны парк «Прыпяцкі», з яго жывёльным і раслінным светам, садзейнічае азнаямленню з гісторыка-культурнай спадчынай Прыпяцкага Палесся, з прадметамі і тэхналогіямі народных рамёстваў, промыслаў і заняткаў палешукоў канца 19 стагоддзя.
Усё гэта спрыяе разуменню, што ахова прыроды з’яўляецца прыярытэтнай задачай сучаснага чалавека і выклікае жаданне ўносіць пасільны ўклад у ахову ландшафтаў, жывёльнага і расліннага свету, выхоўвае пачуццё любові і гонару за сваю краіну, за Беларускае Палессе. Галоўная задача музея – прапаганда прынцыпаў аховы прыроды і фарміраванне экалагічнага светапогляду, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай культуры Палесся, захаванне культурнага кода, – пазначыла ў завяршэнні размовы Наталля Марозька.
Раім наведаць “Музей прыроды”, каб убачыць усё багацце і разнастайнасць Прыпяцкага рэгіёна.

Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” Пазнай Беларусь  з “Музеем прыроды”  Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”

Падрыхтавала Марыя ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о