Шчыра віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Дзень 17 верасня займае асаблівае месца ў гістарычнай памяці нашага народа. Ён сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці, актулізуе сувязь пакаленняў і нагадвае пра тое, што сіла беларускага народа – у яго згуртаванасці, вернасці роднай зямлі і імкненні жыць у мірнай, суверэннай краіне.
Сучасная Беларусь упэўнена ідзе па шляху развіцця, захоўваючы сваю культурную спадчыну, духоўныя каштоўнасці і сацыяльныя дасягненні. Кожны з нас на сваім працоўным месцы – у полі, на прадпрыемстве, у школе ці бальніцы – уносіць свой важкі ўклад у росквіт роднага краю, умацаванне эканамічнага і суверэннага патэнцыялу Радзімы. Толькі разам, сумеснай стваральнай працай, мы здольны супрацьстаяць любым сучасным выклікам і гарантаваць шчаслівую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў.
Жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мірнага неба над галавой, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць нашага раёна і любімай Рэспублікі Беларусь! Няхай гэта свята падорыць кожнаму пачуццё гонару за сваю краіну і веру ў яе светлую будучыню!
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о