Віншуем вас з 82-годдзем вызвалення Петрыкаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
30 чэрвеня – важная дата ў гісторыі нашай малой радзімы. Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі бессмяротнаму подзвігу воінаў-вызваліцеляў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой, свабоду і незалежнасць.
Нізкі паклон ветэранам вайны і працоўнага фронту, чыя доблесць, мужнасць, гераізм і патрыятызм дапамаглі выдужаць і перамагчы ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва!
Жадам ўсім жыхарам асабліва паважаць гэты дзень і разумець, што гэта не проста адна з дат у нашай гісторыі, гэта сімвал таго, што будучыня не павінна пайсці па такім шляху, а мінулае не павінна паўтарыцца. Моцнага ўсім здароўя, мірнага неба над галавой, сямейнага дабрабыту, працвітання, душэўнага цяпла і шчасця!
Светлая памяць і вечная слава героям Вялікай Айчыннай вайны.
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.





Оставить комментарий